21.30На плошчы ідзе выступ гурта НРМ.
20.53На Кастрычніцкай плошчы адключылі святло, але людзі не разыходзяцца. Зараз там прыкладна каля 7000 чалавек.
20.49Казулін заклікаў зняць намёты, але Мілінкевіч заявіў, што будзе стаяць разам з тымі, хто тут застанецца. Тады было вырашана, намётны гарадок заставіць на месцы, але жанчынам і дзяўчынам прапанавалі сысьці, бо паступіла інфармацыя, што могуць сёння ноччу знесьці намёты і пачаць арышты і заставацца ім тут небяспечна. Але, як стала нам вядома, дзяўчыны выказалі свае не гэтай парпанове і вырашылі застацца!!!
20.00 У прэс-цэнтр Хартыі'97 паступіла інфармацыя, што сёння супрацоўнікі сілавых структур плянуюць сьнесьці намётавы гарадок і арыштаваць большасьць удзельнікаў акцыі на Кастрычніцкай плошчы. Пры тым зрабіць яны гэта жадаюць без сведкаў. Лідэраў апазіцыі Аляксандра Мілінкевіча і Аляксандра Казуліна арыштоўваць не збіраюцца, гэта робіцца дзеля таго, каб стварыць бачнасьць таго, што іх прыхільнікаў становіцца ўсё менш і менш.
18.50Хутка павінен пачацца канцэрт гурта НРМ
18.50
Толькі што стала вядома што Анатоля Лябедзько арыштавалі на 15 сутак!
16.20Прапануем вашай увазе
фотаздымкі зробленые ў сярэдзіне дня
16.15На плошчы ўладкавана каля 20 намётаў.Вакол плошчы ходзяць супрацоўнікі спецназу і правяраюць сумкі, каб там не было ежы, намётаў.Будзьце асцярожнымі!
07.00Людзі працягваюць стаяць, у асноўнм моладзь. Разам з моладзью ўсю ноч стаяў лідэр дэмакратычных сілаў Аляксандр Мілінкевіч, таксама Аляксандр Казулін.Прапануем вам
фотаздымкі за нач.
01.10МІЛІЦЫЯ КАЖА, ШТО АТРЫМАЛА ЗАГАД АЧЫСЦІЦЬ ПЛОШЧУ АД ДЭМАНСТРАНТАЎ
01.04 Простыя людзі пачалі прывозіць намёты, ежу, і моладзь вырашыла зрабіць каледор для таго каб туды скідвалі гэта ўсё, але ўлада перакрыла яго аўтобусам №100 і зараз нават не магчыма пад'ехаць да плошчы!!!Ходзяць чуткі што ўлада рыхтуе штурм намётавага гарадку.
00.16 Колькасьць намётаў павялічылася да 15. Вакол намётаў гуртуецца моладзь, каб абараніць іх ад спецназу і СОБРа, які ўжо пачаў канцэтравацца на плошчы. Атмасфэра вельмі добрая. Людзі п'юць гарбату, ядуць кансэрвы, якія прыносяць жыхары Менску. І каб не змерзнуць танцуюць і спяваюць песьні. Падтрымоўвюць друг друга заклікамі "Разам" і "Застаемся".
23.47 Прапануем вашай увазе
фотаздымкі з Кастрычніцкай плошчы
23.37Са слоў актывіста дэмакратычнага руху Новіка Аляксея стала вядома, што на актывіста дэмакратычнага руху
Святаслава Сокала складаюць пратакол аб не парадкаваньне супрацоўнікам міліцыі. Міліцыянты кажуць, што намёт мог утрымліваць шкодныя рэчы і яны павінны былі яго праверыць. Хутчэй за ўсё
Святаслава Сокала будуць судзіць!
23.30Спецназ правакуе моладзь!Калі сябры Маладога Фронту несьлі 5 намётаў на плошчу была справакавана бойка са спецназам. Як нам стала вядома справакаваў яе сам спецназ. У выніку чаго, данесьці да плошчы з 5 намётаў змаглі толькі чатыры!
23.30Увага пачаліся затрыманні на плошчы!!!Быў затрыманы з намётам сябра дэмакратычнага руху Святаслаў Сокал.
22.30Як лідэры ставяцца да таго, што моладзь вырашыла паставіць 50 намётаў:
Лябедзька:Пазітыўна.
Дашкевіч: Я лічу што гэта адзінаz магчымасьць адстаяць дэмакратыю, права на свабоду, шанец атрымаць свабоду праўду і справядлівасьць...Мы зробім усё каб на Кастрычніцкай плошчы стаяла як мага больш намётаў і мы будзем стаяць да перамогі
Карноў: Патрэбна падтрымка моладзі.Асабліва менскай. Бо калі ў нас будзе 50 намётаў, і падтрымка моладзі, то мы дастаім да раніцы, а там да нас далучацца старыкі і іншыя людзі.Таму я заклікаю Менскую моладзь прыносіць намёты, цёплые рэчы, далучыцца да той часткі, якая зараз знаходзіцца на Кастрычніцкай плошчы!І толькі дзякуючы такой беларускай салідарнасьці мы пераможам!!!
21.56На плошчы павінна зараз адбыцца масавая малітва!
20.45Мілінкевіч заклікаў людзей заставацца на плошчы.Частка людзей сыходзіць, каб дома ўзяць цёплые рэчы, намёты, гарбату, каву і вяртаюцца зноў!!!
20.34Людзі працягваюць падцягвацца к плошчы
20.33Хутка з'явяцца фотаздымкі з плошчы. Чакаем...
20.20 На плошчы да людзей звярнуліся Лявон Вольскі і Піт Паўлаў!!!
20.15Як стала толькі што вядома на плошчы пачалі ўсталёўваць намёты!!!
20.07 Мілінкевіч заклікае сёння не разыходзіцца!!!
19.40 Па праспэкце Незалежнасьці (Скарыны) з Уручча ў бок цэнтру гораду на высокай хуткасьці рухаюцца дадатковыя калёны вайсковых грузавікоў. Іх суправаджаюць міліцыйскія аўтамабілі з уключанымі чырвонымі мігалкамі.
Радыё свабода
19.15 На плошчу прыехалі Мілінкевіч і Казулін. Зараз там каля 10000. Гучыць музыка, людзі спяваюць спевы:"Магутны Божа", Паланэз Агінскага і г.д.Настрой у людзей вясёлы!!!
18.50Як паведамляе Радыё Свабода сёньня каля 17-й гадзіны ў Менску былі заўважаныя калёны грузавікоў і аўтобусаў з асабовым складам,якія рухаліся ў цэнтр гораду!
18.40:На плошчу паступова пачынаюць збірацца людзі, якія не прызнаюць вынікі выбараў!!!
|